У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”.
За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.
Нарадзіўся 2 студзеня 1945 года ў вёсцы Чырвоны Лес Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння школы адзін год працаваў у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. Затым скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ. Пасля універсітэта два гады служыў у арміі. Да 2007 года працаваў настаўнікам матэматыкі Івянецкай сярэдняй школы Валожынскага раёна. У 1996 годзе выйшаў першы зборнік яго сатырычных твораў “Аднабокая арыфметыка”, у 2000 годзе – другі зборнік “Вугал зроку”, у 2003 годзе – трэці зборнік “Смех праз слёзы”. Зараз рыхтуецца да выдання чацьвёртая кніга. З 2006 года член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Нам сёння вельмі цяжка жыць: Куток мой родны небагаты. Сатырай будзем тых лячыць, Хто ў гэтым болей вінаваты. Хай чырванеюць пад пяром, Калі сумленне засталося, А не – адправім іх на злом, Каб бачыць больш не давялося
Светлана, у крамах наўрад ці, а вось у самога Івана Аляксандравіча, мабыць, яны і ёсць... пішыце мне асабістым паведамленнем, калі што, як-небудзь перададзім Вам...