У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”.
За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.
Арыгінальны рэцэпт паклаў у аснову сваёй дыпломнай работы выпускнік кулінарнага тэхнікума Салат Бублікаў. - Курыцу, якая збіраецца знесці яйка, апускаем у кіпень, затым вызваляем яе ад пер’я, дадаем спецыі па смаку, - пісаў будучы кулінар, - і атрымоўваем курыцу, фаршыраваную яйкамі. Навошта чакаць, пакуль яна знсе яго, а затым класці назад? Гэтым самым мы павышаем рэнтабельнасць вытворчасці, а з ёй папаўзуць уверх і ўсе іншыя паказчыкі! – горача даказваў ён камісіі пры абароне дыпломнай работы.
Смерць самагоншчыка
(калектыву газеты “Працоўная слава” прысвячаецца)
Тыраж раённай газеты “За светлаю марай” катастрафічна падаў. Напярэдадні чарговай падпісной кампаніі ў кабінеце галоўнага рэдактара сабраўся ўвесь працоўны калектыў, уключаючы і прыбіральшчыцу цётку Яніну. Галоўны рэдактар, пастукаўшы алоўкам па стале, суровым голасам загадаў: “Давайце вашы прапановы!” – і падрыхтаваўся запісаць самыя цікавыя з іх. - Трэба пісаць больш востра, калюча, не звяртаючы ўвагі на пасады і аўтарытэты – выпаліла журналістка з трохдзённым стажам Матрона Скараспелкіна. - Лязом брытвы іх і іголкай! – іранічна паддакнуў штатны фельетаніст Макар Пякучы. - І праз месяц будзеце шукаць працу, а заадно і я з вамі, - адрэзаў галоўны. - Дайсці да кожнага чытача і асабіста растлумачыць яму перавагі нашага выданн, - унесла прапанову загадчыца адзела пісьмаў. -Ды пакуль вы будзеце хадзіць за імі, як Хрыстос па Сінайскай пустыні, не толькі падпісная кампанія скончыцца, але амерыканцы, напэўна, зловяць Бен Ладэна, - укалоў яе Макар. - Цану мы знізіць не можам, - сумным голасам падвяла рысу бухгалтар. - дайце мне сказаць хоць раз у жыцці! - сарамліва заявіла цётка Яніна. - Што сённ патрэбна нашму чалавеку? – запытала яна ўжо больш упэўненым голасам і сама ж на яго адказала. - Кавалак хлеба, чарка і... серыял! Дык замніце вы гэтую брзільскую бязглуздзіцу чым-небудзь сваім. Як яно будзе ў вас называцца, я не ведаю, бо вучылася мала, але нутром адчуавю, што гэта будзе правільны крок. Кожны суботні умар павінен, як і чарговая серыя заканчавцца на самым цікавым месцы, а напрыканцы абавязкова – працяг будзе. Першым паднўс са свайго крэсла галоўны рэдактар, а за ім і ўсе астатнія. Яны ўсхвалявана, вачыма, поўнымі шчаслівых слёз, глядзелі на сваю збавіцельку. Раздаліся працяглыя апладысменты. Расчырванеля прыбірльшчыца пакінула кабінет, а творчы люд занўся пошукамі тэмы і назвы будучага шэдэўра. - Трэба нешта блізкае і зразумелае простаму чалавеку! – закрычала Скараспелкіна. - Бліжэй, чым самагонка прыдумаць нельга, - адмёў астатнія прапановы Пякучы, - тым больш, што і Яніна гэт пдтрымала, а таму і ўношу прапанову пачаць друкаваць трагедыю “Смерць самагоншчыка” і пісаць яе будзем так, каб яна не наступіла, пакуль мы займаем гэта памяшканне. Тыраж газеты імкліва павлічваўся, а псл таго, як у раённую бальніцу быў дастаўлены з цжкімі траўмамі сельскі жыхар, кі неабачліва надумаўся першым за жонку прачытаць суботні нумар раёнкі, многія жыхры раёна сталі выпісваць па два экзэмпляры. Цётку Яніну ўсе супрацоўнікі паважліва называюць Яніна Цімураўна, а яе партрэт упрыгожвае Дошку гонару.