Частка трэцяя: павучальная... - 19 Апреля 2008 - Сатыратэрапія - Івянец on-line
Субота, 04.09.2010, 23:39
Приветствую Вас Госць | RSS
Меню
Надвор'е
Анекдот дня
У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”.
За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.
Галоўная » 2008 » Красавік » 19 » Частка трэцяя: павучальная...
Частка трэцяя: павучальная...
18:25
Галівуд

Абняўшы правай рукой бутэльку самагонкі, у калгаснай канторы драмаў за сталом старшыня калгаса “Лебядзіны рай” Сцяпан Забулдыга. З гэтага стану яго вывелі рэзкі скрып тармазоў і чалавечыя галасы.
Забулдыга зірнуў у акно, і схамянуўся ад жаху, перахрысціўся левай рукой і ўсклікнуў:”Ну, ўсё! Дапіўся, прыдурак” Да канторы ішоў барадаты мужчына з кінакамерай у руках, а за ім чацвёра немцаў у палявой форме з аўтаматамі. Страшыня стаў паволі спаўзаць пад стол, але поўнасцю схаваць галаву не паспеў.
- Привет труженикам полей! - з парога выкрыкнуў барадаты.
- Guten Tag! – выціснуў з перапалоху Сцяпан Асотавіч.
- О, так вы владеете немецким языком! Тогда нашему общему делу не будет никаких преград!
- Ды я толькі гэты два словы і ведаю.
- А больше и не надо. На немецком будут говорить они, - кіўнуў барадаты ў бок немцаў.
- Есть решение оттуда, - паказаў ён пальцам уверх, - снять документальный фильм о начале Великой Отечественной войны. Счастье улыбнулось вам. Чтобы придать правдивость прошедшим событиям, мы не стали приглашать профессиональных артистов, а возьмём вас, человека, выросшего на этой земле, в качестве главного героя. Потом будут кинофестивали, призы, приглашение в Голливуд и т.д. и т.п..
- Можна мне патэлефанаваць у раён і параіцца?
- Какой звонок?! Какой район?! Входите в роль. Начало войны. Все бегут. Связь оборвана.
- Дык што ж мне рабіць? – прастагнаў Забулдыга.
- Сейчас они будут выгонять колхозных коров. Кстати, сколько их у вас осталось?
- Дзесьці галоў пад пяцьдзесят.
- Очень хорошо! Больше и не надо. Затем вы поджигаете стог сена…
- Ды ён у нас толькі адзін і ёсць на ўсю зіму...
- А он вам больше и не понадобится. Будут деньги, будет и сено, и новая техника… Поднимайте народ на борьбу с ненавистным врагом.
- Ды тут і падымаць няма каго. Ёсць дзесятка паўтара пенсіянераў, вось і ўсе кадры.
- Чудесно! Значит, мы гоним скотину. Вы месте с народом выкрикиваете в их адрес, - кіўнуў барадач у бок немцаў, - всё что придёт в голову. В выражениях не стесняйтесь. Понятно?
- Дык чаго ж тут не разумець? – ажывіўся старшыня. Зробім усё па вышэйшаму гатунку.
Гарэў стог. Мычалі каровы і ахвотна ішлі ў бок лесу. Відаць, спадзяваліся на лепшую долю, бо горшага пекла, чым было тут, цяжка нават уявіць. Забулдыга стаяў з некалькімі аднавяскоўцамі на пагорку за вёскай, трос кулакамі і дзікім голасам крычаў:
- Сволачы! Мы яшчэ адпомсцім!
І хаця “рэжысёр” не прасіў яго аб гэтым, заспяваў трагічным голасам:
“Вставай страна огромная,
Ставай на смертный бой...”
У гэты самы момант бабка Гэлька, унукі якой з’ехаля ў Германію, паднесла “немцам” бутэльку самагонкі і кавалак сала.
Кроў закіпела ў жылах старшыні.
- Вось не даглядзелі! Якую змяю прыгрэлі на сваіх калгасных грудзях! Будзеш ты ў мяне, сука, вясною садзіць соткі казой, а не канём, як усе людзі!
“Рэжысёр” падышоў да пакрыўджанга абаронцы калгаснай маёмасці і міралюбіва сказаў: “Мы этот эпизод вырежем. Сейчас снимаем ваш уход в партизаны.” Затым дастаў карту і паказаў месца, дзе павінен базіравацца партызанскі атрад.
- вы там всё оборудуйте дня за три, а потом мы приедем и снимем вторую серию о вашей партизанской борьбе. Раньше в деревню ни ногой!
Праз два дні ў лес прыехалі людзі ў форме, тольі не такой, як хацелася старшыні.
Знайсці кароў не атрымалася нават вопытным сышчыкам. Гэтая падзе паскорыла рэфармаванне гаспадаркі, якая была далучана да суседняга калгаса і атрымала назву СВК “Галівуд”.


Страх

За дваццаць два гады сумеснай працы Мікола Смоўж і Васіль Хрыч навучыліся разумець адзін аднаго без слоў. Гэтай зладжанасці маглі б пазайздросціць нават касманаўты. Ледзь толькі Мікола ўзяўся за вілы, каб раздаць галодным цяляткам па жмені саломы, як Васіль, укінуўшы ў скрыню мяхі чатыры буракоў, рыссю памчаў да хутара Фёдара Бражкіна. Дарога да гэтай фазэнды была расчышчана не горай, чым праспект Скарыны ў сталіцы, таму гэты традыцыйны рэйс заняў лічаныя хвіліны. З дзвюма бутэлькамі самагонкі ў адной руцэ і вялікім жоўтым агурком у другой Васіль Хрыч зайшоў у цялятнік якраз у той момант, калі калега закончыў дзяліць гэты мізерны рацыён цялятам.
Імгненна былі парэзаны на скрылікі агурок, з-пад сена выцягнулі шклянку, напоўніўшы палову пасудзіны, Мікола з дзіўным бляскам у вачах, выдыхнуў:
- З калгас! За гэтую цудоўную сістэму, пры якой не плацяць горшай, але выпіць можна кожны дзень.
Васіль наліў вадкасці са сваёй бутэлькі і выпіў моўчкі.
- За высокія прывагі! – прапанаваў Смоўж.
- Ну, ты, тэарэтык, угаманіся, - супыніў ягоны парыў Хрыч. – На такіх харчах, дай Бог, каб яны дацягнулі да вясны і пабачылі зялёную траву.
Пасля трэцяй порцыі Васіль ціха схіліў галаву і адкінуўся на салому.
- Слабак! З такімі кадрамі мы нашу калектыўную гаспадарку пахаваем канчаткова, - бубніў Мікола, дапіваючы самагонку.
На дварэ было мінус трыныццаць градусаў і, ратуючы сабутыльніка, Смоўж зняў скрыню з воза, прывалок яе ў цялятнік, накрыў ёю Васіля.
- Вось цяпер я спакойны. Нікуды ты не адпаўзеш, а, значыць, не замерзнеш і мы з табой заўтра вып’ем зноў, - гаманіў сам з сабою Мікола, кідаючы ў скрыню салому....
Мароз тым часам мацнеў і рабіў сваю справу. У барацьбе з алкаголем ён быў яўным пераможцам. Гадзіны ў тры ночы Васіль прачнуўся, паварушыў рукой і стукнуўся ў сцяну. Паспрабаваў узняцца і балюча выцяўся галавой. Халодны пот папоўз па спіне.
- Няўжо памёр? – падумаў Хрыч і заплакаў.
- Чаму я такі няшчасны? – шкадаваў ён сябе. – Гэта ж лічы, яшчэ грамаў дзвесце засталося ў бутэльцы. Вось пашанцавала Міколу дык пашанцавала.



Праглядаў: 511 | Дадаў: VED | Рэйтынг: 5.0/1 |
Усяго каментарыяў: 0
Дадаваць каментарыі могуць толькі зарэгістрыраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма ўвахода
Логін:
Пароль:
Спецыяльныя праекты
Праекты



Івянец on-line © 2010