Частка чацьвёртая: доўгачаканая.. - 7 Сентября 2008 - Сатыратэрапія - Івянец on-line
Чацвер, 09.09.2010, 17:34
Приветствую Вас Госць | RSS
Меню
Надвор'е
Анекдот дня
У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”.
За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.
Галоўная » 2008 » Верасень » 7 » Частка чацьвёртая: доўгачаканая..
Частка чацьвёртая: доўгачаканая..
01:21
Рэкламны садызм
Наглядзеўшыся тэлерэклам, трэція суткі тэрарызаваў уласных свіней жыхар Зачуханаўкі Кастусь Свінапасаў. Калі ён падыходзіў з вядром у руках да свіной загарадкі, спрацоўваў умоўны рэфлекс і галодныя жывёліны выдавалі неверагодны віск.
 - Не веру! – грымеў на ўсю моц садыст. - Вы пакажыце мне шчырае жаданне есці, - злосна кідаў Свінапасаў і знікаў з хлява.
Свіныя пакуты скончыліся толькі пасля таго, як адзін з парсючкоў, сабраўшы апошнія сілы, падскочыў і моцна ўкусіў садыста за палец.
 - Ве-ру! – зароў Кастусь немым голасам і страціў прытомнасць.
Камерцыя паняволі
Страўнік першым падказаў Рэакцыі Берталетаўне, што сацылізм з рыначным тварам не больш, чым лухта. Каб неяк звесці канцы з канцамі і пры гэтым ісці ў нагу з часам, яна стала пакрысе гандляваць рознай дробяззю прама ў хімічнай лабараторыі. Як вядома, добра рэклама ў гэтай справе першы памочнік.
Перад кожнай кантрольнай работай вымушаная камерсантка нагадвала:
У такія крытычныя хвіліны вам прыйдзецца паврнуцца назад разоў пяцьдзесят...
Рэклама бездакорна рабіла сваю справу. Адпаведны тавар імгненна раскупляўся, а сямейны бюджэт Марганцоўкінай Р.Б. папаўняўся чарговай порцыяй “зайцоў”.
Правучыў
Калі Хорда Радыянаўна раздала сшыткі з дамашняй работай па матэматыцы, пяцікласнік Мішка Жэўжык паціху адгінаў край сшытка, спадзеючыся ўбачыць добрую адзнаку і такім чынам парадаваць бацьку, дзякуючы намаганням якога і была рошана гэта задача. Якім жа было расчараванне юнага матэматыка, калі ён убачыў надакучаўшую ўсёй сям’і “тройку”, а побач такі зневажальны надпіс: “Няма неабходных тлумачэнняў!”
 - Будуць табе тлумачэнні ў трох тамах! Будуць і даволі хутка! – кіпеў Мішка, выціраючы слязінку.
 - Вялікая мэта патрабуе і вялікіх ахвяр, - разважаў пяікласнік. Цэлы тыдзень ён правёў у бібліятэцы, выпісваючы неабходны матэрял. Пры гэтым значна пацярпелі іншыя школьныя прадметы, але ўзброены грунтоўнмі ведамі, Жэўжык дачакаўся адпаведнага дамашняга задання.
У задачы ішла размова пра грузавікі, якія перавозілі зерне з калгаснага свірна на чыгуначную станцыю. Мішка завёў новы сшытак і, хаця стараўся пісаць дробнымі літарамі, рашэнне, з неабходнымі Хордзе Радыянаўне тлумачэннямі, ледзьве змясціліся на дваццаці чатырох старонках.
Спачатку юны терарыст апавядаў пра гісторыю стварэння калгасаў, затым на чатырох старонках ішла размова пра чыгунку, далей новаспечаны мічурынец доўга расказваў пра ўсе вядомыя чалавецтву зернявыя культуры, прыводзіў дыяграмы спажывання хлеба ў розных рэгіёнах краіны і свету. А калі Жэўжык дайшоў да любімай сваёй тэмы: “Аўтамабілі”, тут яго ўжо спыніць было немагчыма. Напісаў у канцы: “Працяг будзе”, таму што для рашэння задачы месца не знайшлося. 
На другі дзень Хорда Радыянаўна прынесла Мішку сшытак і ціхім голасам прашаптала: “Тлумачэнняў не трэба.”
Цяпер Жэўжык піша заўсёды ўмову і адразу адказ, а таму мае вялікі шанец прайсці паспяхова тэсціраванне і працягнуць вучобу. Настаўніца ставіць яму толькі выдатныя адзнакі.





Праглядаў: 473 | Дадаў: VED | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментарыяў: 0
Дадаваць каментарыі могуць толькі зарэгістрыраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма ўвахода
Логін:
Пароль:
Спецыяльныя праекты
Праекты



Івянец on-line © 2010