Пятніца, 30.07.2010, 22:35
Вітаю Вас Госць | RSS
Меню
Катэгорыі навін
У Івянцы [14]
Навіны і падзеі, што адбываюцца альбо адбудуцца ў Івянцы
У Валожынскім раёне [4]
Навіны звязаныя з раёнам
У краіне [18]
Навіны краіны
у свеце [11]
навіны свету
Надвор'е
Курсы валют
Рэклама

Касцёл св.Міхаіла (Белы касцёл)
Касцёл св.Аляксея (Чырвоны касцёл)
Царква Святой Ефрасінні Полацкай


Касцёл св.Міхаіла Арханёла (Белы касцёл)

У XVII – пачатку XVIII ст. найважнейшую ролю ў жыцці Рэчы Паспалітай граў Каталіцкі Касцёл. Адным з найбольш разпаўсюджаных на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага быў закон францішканаў.

27 студзеня 1702 года – мінскі стольнік Тэадор Антоній Ваньковіч запрасіў у Івянец францішканаў, выдзяліўшы для іх гарадскую і фальваркавую зямлю і падарыўшы значныя грашовыя сродкі, якія дазволілі спачатку ўзвесці драўляны касцёл і кляштар францішканаў, а пасля распачаць будаўніцтва каменных кляўторных будынкаў. Драўляны касцёл Святога Арханёла Міхаіла быў пабудаваны, хутчэй за ўсё, адразу пасля фундацыі, факт якой пацвярджаецца ў кнігах мінскага магістрата.

1740 год – распачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла ў стылі позняга, “віленскага” барока побач з ужо існуючым драўляным касцёлам. Будоўля фінансавалася пляменнікам фундатара Уладзіславам Талэвушам Ваньковічам і мясцовымі мяшчанамі-дабрачынцамі. Будаўніцтвам кіраваў айцец Альберцін альбо Ансельм Чаховіч. Пагорак на якім узводзіліся будынкі касцёла і кляштара ўзмацнілі брукаваным каменнем і вуглём. Рэчышча ракі Волмы на ўчастку, прылягаючым да кляштара было часткова зменена так, што пад час павілічэння ўзроўня вады яна менш шкодзіла агароджы кляштара і фундаменту касцёла. Звесткі пра ход будоўлі касцёла, заканчэнне яго будаўніцтва і асвячэнні адстунічаюць. Можна сцвярджаць, што аблічча будынка касцёла за 250-гадовы перыяд існавання практычна не змяніўся і выключэннем з’яўляецца толькі замена матэрыялаў пакрыцця будынка і змяненне верхніх ярусаў веж.

1832 год – пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання расійскія ўлады закрылі кляштар. На яго месцы стварылі пансіянат для састарэлых каталіцкіх святароў.

1856-1860 – адбыліся рэстаўрацыйныя работы кляштара францішканаў пад кіраўніцтвам архітэктара В. Бяляўскага і мастака Я. Кураткевіча.

1868 год – пасля падаўлення паўстання 1863 года многія каталіцкія касцёлы і кляштары былі зачынены. У лісце, з міністэрства ўнутраных спраў у мінскую губернскую канцэлярыю напісана: “В Ивенце по-монастырский римско-католический костёл, обращённый в приходской, расположен так, что приезжающие в Ивенец торговать люди совращаются в латинство… Костёл необходимо закрыть… передав со всеми строениями в ведомтсво православного духовенства, ксёндзов перевести в другой приход”.

12 снежня 1868 года – па загаду галоўнага начальніка края генерал-лейтэнанта князя Баграціёна касцёл быў зачынены. У архівах горада Санкт-Пецербурга захоўваюцца падпісныя лісты парафіян з просьбаю аб адчыненні касцёла ў Івянцы, але ўлады ігнаруюць прашэнне і ў канцы 1868 года касцёл перадаецца праваслаўнаму духавенству.

1869 год – касцёл быў перароблены ў праваслаўную царкву. Каталіцкія літургічныя атрыбуты былі заменены на праваслаўныя. Верхнія ярусы веж змянілі цыбулепадобныя купалы.

1915 год – праваслаўныя ўлады вырашылі адчыніць у былым францішканскім кляштары праваслаўны жаночы манастыр.

1920 год – будынак касцёла быў перададзены католікам. Былі праведзены некаторыя архітэктурныя змены ў гэтым будынку. Касцёл выконваў свае функцыі як парафіяльны.

3 мая 1939 года – у Івянец вярнуліся францішкане і знош распачалі душпастырства парафіі касцёла Святога Арханёла Міхаіла. Гвардыянам і пробашчам стаў айцец Гіляры Прач-Прачынскі.

1941 год – пасля прыхода ў Івянец нямецкіх салдат распачаліся пераследванні католікаў. У францішканскім кляштары размяшчаліся нямецкія жандармы.

19 ліпеня 1941 года – два святары з Івянецкай супольнасці францішканаў – айцец Ахіллес Пухава і айцец Герман Стэмпень – прынялі пакутніцкую смерць ад рук фашыстаў за жыхароў вёскі Пяршаі. 11 чэрвеня 1998 года Папа Ян Павел ІІ аб’явіў іх благаслаўлёнымі.

1944-1990 годы – гістарычныя будынкі кляштара і касцёла выконвалі розныя функцыі: у касцёле знаходзілася крама, потым засолачны цэх загатканторы, у кляштары існавала сярэдняя школа, пазней у касцёле і кляштары знаходзіўся цэх эксперыментальна-даследчай вытворчасці Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута.

1 траўня 1990 года – ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў айцам францішканам касцёл св. Аляксея і паручыў ім у душпастырскую апеку над усім Івянцом.

1992 год – перададзены каталіцкім вернікам касцёл св. Міхаіла Арханёла.

1994 год – айцам францішканам былі перададзены гістарычныя будынкі кляштара і пачалія работы па яго аднаўленню.

2003 год – распачалася комплексная рэстаўрацыя касцёла.

Касцёл св.Аляксея (Чырвоны касцёл)

Узнікненне касцёла св. Аляксея ў Івянцы цесна звязана з гісторыяй мястэчка і лёсамі раней пабудаваных тут каталіцкіх святынь: касцёла Св. Тройцы і касцёла св. Міхаіла. Падчас рэпрэсій пасля студзеньскага паўстання царскія ўлады зачынілі абодва касцёлы, а таксама драўляную каплічку на могілках. Святыні замянілі на праваслаўныя цэрквы, пазбаўляючы каталікоў месца культу. Дзякуючы старанням генерала Эдварда Кавэрскага сітуацыя паступова змянялася. пачынаючы з 1903 года, улады дазолілі праводзіць душ-пастырства пры каплічцы на могілках, а 30 лістапада 1904 года сам цар Расіі дазволіў пабудаваць касцёл на могілках. У знак падзякі святыня павінна была атрымаць імя св. Аляксея, таму што такое імя насіў царскі сын.

Касцёл будавалі тры гады. Працы, распачатыя ў студзені 1905 года, з вялікай ахвярнасцю падтрымлівалі мясцовыя жыхары, а таксама Эдвард кавэрскі і яго жонка Альжбета з сям'і Плявакаў, якія ў значнай ступені фінансава дапамагалі будаўніцтву.

22 траўня 1905 года ксёндз Ежы Шэмбек - арцыбіскуп Магілёўскай архідыяцэзіі - асвяціў вуглавы камень. Ужо 3 снежня 1907 года святыню асвяціў ксёндз Ян Казялевіч - першы пробашч новай святыні.

Пасля адыходу святароў у час Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў. Аднак канчаткова быў зачынены і адабраны 16 ліпеня 1947 года. У 1962 годзе быў набыты праз Мінскую дзяржаўную бібліятэку імя Леніна, а з 1976 года святыня стала афіцыйным яе філіялам. З цягам часу касцёл ператварылі ў кніжны склад, а пазней - у архіў.

Мясцовыя жыхары распачалі намаганні па вяртанні касцёла. Ужо пад канец 70-х гадоў былі складзены першы лісты да ўладаў БССР, якая ўваходзіла ў склад СССР. З гэтага часу вернікі сістэматычна пасылалі петыцыі і складалі візіты цэнтральным уладам СССР у Маскве, просячы аб вяртанні святыні. Усе гэтыя намаганні прынеслі чаканыя вынікі.

Канчаткова касцёл быў вернуты каталікам 14 кастрычніка 1988 года. Першая пасля вяртання касцёла Святая Імша была адпраўлена ў ім 9 ліпеня 1989 года. Пасля доўгатэрміновага бяздзеяння касцёл ізноў стаў месцам малітвы.

Царква Святой Ефрасінні Полацкай

Паводле гістарычных крыніц першай праваслаўнай царквой Івянецкага прыхода была царква Божай Маці ў вёсцы Войценава, пабудаваная ў 1582 годзе. Вёска знаходзілася ва ўласнасці менскага падкаморыя Салагуба і яго жонкі М.Бачанкі.

Актыўны ўдзел засцянковай шляхты, паноў, каталіцкіх святароў і манахаў у польскіх паўстаннях 1831 і 1863 гадах завершыўся рэпрэсіямі з боку царскіх уладаў. Амаль паўсюдна на чале паўстанняў, як пісаў тагачасны царскі пасол у Рым, стаяла “духовенство разных степеней, забывшее святость своей миссии”. За гэта ў 1865 годзе царскі ўрад разарваў канкардат с Папской курыяй.

Паводле загада міністра Цімашова ад 28.11.1868 года Івянецкі касцёл Святога Міхаіла Арханёла быў пераабсталяваны пад Свята-Троіцкую царкву для Івянецкага прыхода. У крыпце пад храмам створаны цёплы прыдзел у імя Св. Архістраціга Міхаіла.

31 ліпеня 1888 года ў Івянцы здарыўся вялікі пажар, пад час якога вельмі моцна пацярпелі прыпісная царква ў імя дабравернага князя Аляксандра Неўскага і каменная багадзельня пры ёй. Надалей прыхадское жыццё ў мястэчку будзе цесна звязана з гэтай падзеяй і далейшым лёсам прыпісной царквы. У тагачаснай прыхадской царкоўнай Ведамасці чытаем:
“ Церковь сия построенная в начале 17 – го столетия владельцами Ивенца, устроенная в 1872 г. из Р.Католической церкви, переданная по распоряжению Министра Внутренних дел Тимашова в 1871 г. в православное ведомство без капитального ремонта. Частью на средства приходской церкви, а частью на отпущенную сумму Минского Николаевского братства обустроенна и освящена во имя благоверного князя Александра Невского. Находится в центре местечка, близ базарной площади. Зданием каменная, по вместитености обширная , о двух с фронту башнях, обнесена вокруг каменной оградою .В 1888 г. 31 июля при бывшем пожаре сгорела, остались только стены со сводами. Согласно Указа Минской Духовной Консистории от 2-го апреля 1903 г. № 4216 разрешено разобрать здание и устроить кладбищенскую часовню и ограду вокруг кладбища”

З мэтай умацаваць праваслаўе ў мястэчку і рэгіёне, ўзняць рэлігійна-маральны стан вернікаў намаганнямі тагачаснага прадстаяцеля Мінскіх цэркваў епіскапа Мітрафана (Краснапольскага) ў 1913 годзе быў атрыманы дазвол на заснаванне ў Івянцы жаночага манастыра.Указам Свяшчэннага Сінода ад 28 жніўня 1913 ў мястэчку быў заснаваны жаночы Свята-Троіцкі манастыр.

Неўзабаве быў атрыманы і дазвол разабраць рэшткі сгарэўшай прыпісной царквы на цэнтральнай плошчы мястэчка, цэглу скарыстаць на будаўніцтва гаспадарчых манастырскіх пабудоў, а на старым ацалелым фундаменце царквы пабудаваць новы манастырскі храм . Толькі за адзін 1914 год на ўладкаванне святой абіцелі было сабрана ахвяраванняў ад вернікаў на сумму больш за 80 тыс.рублеў. Дзякуючы такой ахвярнасці, зусім за кароткі час быў пабудаваны манастырскі храм і асвечаны 9 траўня 1915 года епіскапам Мінскім і Тураўскім Мітрафанам ў імя Еўфрасінні ігуменні Полацкай. Пры манастыры былі адчынены дзіцячы прытулак для дзяўчынак-сірот і узорная настаўніцкая школа. Гэта быў апошні манастыр, заснаваны не толькі ў Мінскай Епархіі,але і ва ўсёй Беларусі, перад I Сусветнай вайнай і наступным пераследам Царквы “ ваяўнічымі атэістамі”.

Ў 1920 годдзе адбыўся польска-бальшавіцкі падзел Беларусі. Паводле Рыжскага трактату ад 18 сакавіка 1921 Івянец быў далучаны да Польшчы. Ў хуткім часе Івянецкі жаночы манастыр быў зачынены, пабудовы скарыстаны на дзяржаўныя патрэбы, а манастырская зямля канфіскавана. Манастырская царква стала прыхадской .

Ў лютым 1951 года настаяцель гэтай царквы айцец Карнілій Трашуцін стаў сведкай цуда аднаўленне іконы ў хаце прыхажаніна. За мужнае сведчанне гэтага чуда, за моцную веру і релігійныя перакананні айцец Карнілій быў асуджаны на 25 гадоў сталінскіх лагераў.Адтуль ён ужо ніколі не вярнуўся... Ўслед за настаяцелем была асуджана і царква Святой Еўфрасінні Полацкай ў Івянцы – асуджана на знішчэнне. Святыню зруйнавалі ў 1952 годзе ваяўнічыя атэісты. Знішчана было ўсё: абразы, богаслужбовы рыштунак , кнігі, архіў ...Цудам быў захаваны толькі адзін абраз – Вастрамбрамская ікона Божае Маці.На святым месцы размясцілі центральную плошча, на паўночным ускрайку якой быў пабудаваны помнік-манумент савецкіх воінам і партызанам.

Праваслаўнае жыццё ў мястэчку пачало адраджацца ў 1993 г. Ў гэтым годзе быў створаны і зарэгістраваны праваслаўны прыход ў імя Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, якому для набажэнстваў было перададзена старое , аварыйнае памяшканне былой местачковай бальніцы – колішні манастырскі будынак. Настаяцелем быў прызначаны айцец Віктар Перагудаў. Тады ўпершыню і загаварылі ў мястэчку аб адбудове прыхадской царквы на былым намоленным месцы. З гэтым катэгарычна не пагадзіліся местачковыя ўлады.

Малітвы вернікаў былі пачутыя – Валожынскі райвыканкам 24 жніўня 1994 г. адмяніў рашэнне пассавета і даў дазвол на праектаванне , а потым і будаўніцтва царквы на былым месцы. Па замове царкоўнай Рады праект выдатна распрацавала творчая майстэрня архітэктара Ўладзіміра Даніленкі.

24 кастрычніка 1997 г. быў асвечаны і закладзены камень ў аснаванне будучай царквы

У дзень усіх святых зямлі Беларускай 10 ліпеня 2005 г. ў Івянцы адбылася вялікая урачыстасць асвячэнне крыптавай царквы і прастола ў гонар Свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага, ад рук якога у свой час Прападобная Еуфрасіння прыняла манасцкі пострыг. Чын асвячэння здзейсніў Мітрапаліт Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Святыня , якая цудам захавалася -- Вострабрамская ікона Божае Маці заняла годнае месца ў крыпце храма.

Касцёл св.Міхаіла (Белы касцёл)
Касцёл св.Аляксея (Чырвоны касцёл)
Царква Святой Ефрасінні Полацкай

Форма ўвахода
Логін:
Пароль:




Спецыяльныя праекты
Банеры


Гузікі нашых сяброў

Нашыя дзеткі

Спасылкі нашых сяброў

Блог Солігорска
Лічыльнікі

Rating All.BY
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск
Яндекс цитирования
Rambler's Top100

Івянец on-line © 2010