Акцыя ў падтрымку Саюза палякаў прайшла пад наглядам міліцыі - 10 Февраля 2010 - Івянец on-line
Чацвер, 09.09.2010, 16:48
Вітаем Вас Госць | RSS
Меню
Катэгорыі
У Івянцы [16]
Навіны і падзеі, што адбываюцца альбо адбудуцца ў Івянцы
У Валожынскім раёне [4]
Навіны звязаныя з раёнам
У краіне [19]
Навіны краіны
у свеце [12]
навіны свету
Надвор'е
Анекдот дня
У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”.
За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.
Галоўная » 2010 » Люты » 10 » Акцыя ў падтрымку Саюза палякаў прайшла пад наглядам міліцыі
Акцыя ў падтрымку Саюза палякаў прайшла пад наглядам міліцыі
20:10

Акцыя ў падтрымку Саюза палякаў прайшла пад наглядам міліцыі


Ля Польскага дома ў Гародні 10 лютага сабралося каля 300 чалавек, каб падтрымаць беларускіх палякаў, якія пераследуюцца ўладамі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», удзельнікі акцыі салідарнасці трымалі ў руках польскія сцяжкі, спявалі песні. У гэты час супрацоўнікі МУС папярэдзілі, што акцыя з'яўляецца незаконнай. Міліцыянты, якія стаялі побач, здымалі тое, што адбываецца на відэа.

Перад удзельнікамі акцыі выступіла кіраўнік непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс. Яна сказала, што было сабрана 5 тысяч подпісаў пад патрабаваннем да Аляксандра Лукашэнкі легалізаваць арганізацыю. Нягледзячы на гэта, як адзначыла Борыс, гэты ліст застаўся без адказу.

«Палякі павінны змагацца за сваё права на нармальнае існаванне, якое гарантавана Канстытуцыяй Беларусі», - адзначыла лідэр непрызнанага Саюза палякаў.

Борыс заклікала ўсіх, хто мае магчымасць у наступны панядзелак, 15 лютага, прыехаць у Івянец (Менская вобласць), каб падтрымаць кіраўніка Івянецкага аддзялення Саюза палякаў Тэрэзу Собаль у судзе.

Акцыя завяршылася ў 15:25 без умяшальніцтва міліцыі і затрыманняў.

8 лютага ў Івянцы ў Польскі дом, якія належыць непрызнанаму ўладамі Саюзу палякаў Беларусі, з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і судовыя выканаўцы. Будынак быў абкружаны міліцыянтамі. Актывістаў непрызнанага Саюза палякаў з Польскага дома выдалілі з ужываннем сілы.

Саюз палякаў быў расколаты ў 2005 годзе. Частка яго, лаяльная уладам, з'яўляецца афіцыйна прызнанай. Актывісты непрызнанага СПБ на чале з Анжалікай Борыс падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў.

9 лютага паступіла інфармацыя пра тое, што амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін адкліканы ў Варшаву ў знак пратэсту супраць пераследу польскай меншасці.


паводле harter97.org

Катэгорыя: У краіне | Праглядаў: 233 | Дадаў: PostMAN | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментарыяў: 0
Дадаваць каментарыі могуць толькі зарэгістрыраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма ўвахода
Логін:
Пароль:
Спецыяльныя праекты
Праекты



Івянец on-line © 2010