Серада, 08.09.2010, 00:22
Вітаем Вас Госць | RSS
Меню
Катэгорыі
У Івянцы [16]
Навіны і падзеі, што адбываюцца альбо адбудуцца ў Івянцы
У Валожынскім раёне [4]
Навіны звязаныя з раёнам
У краіне [19]
Навіны краіны
у свеце [12]
навіны свету
Надвор'е
Анекдот дня
У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”.
За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.
Галоўная » 2010 » Люты » 12 » Амбасадар Польшчы вярнуўся ў Менск
Амбасадар Польшчы вярнуўся ў Менск
00:21

Амбасадар Польшчы вярнуўся ў Менск



Прычыны вяртання амбасадара Польшчы ў Беларусі Хенрыка Літвіна ў Менск пакуль не называюцца.

Пра вяртанне кіраўніка дыппрадстаўніцтва паведаміў БелаАН прэс-сакратар амбасады Павал Марчук.

«Амбасадар зараз знаходзіцца ў Менску», - сказаў ён. Аднак не стаў каментаваць прычыны вяртання дыпламата, які некалькі дзён таму быў адкліканы ў Варшаву для кансультацыяў.

Ужо заўтра, 12 лютага, Генрык Літвін вернецца ў польскую сталіцу.

Як патлумачыў амбасадар у гутарцы з «Еўрарадыё», ён мае намер удзельнічаць у сустрэчы міністраў Сяргея Мартынава і Радаслава Сікорскага. Дакладнай даты чарговага вяртання з Варшавы ён пакуль што акрэсліць не здолеў.

«Я быў выкліканы на кансультацыі і ўдзельнічаў у іх, а затым вярнуўся да сваёй працы, паколькі сітуацыя гэтага патрабуе. І ўжо выконваў свае абавязкі на тэрыторыі Беларусі. Будзе заўтра размова міністраў – яна нам дасць пэўную інфармацыю пра тое, як выглядае сітуацыя. І абодва амбасадары ў такіх сустрэчах заўсёды ўдзельнічаюць. Яшчэ не ведаю дакладна, як там будзе, але, у кожным выпадку, на наступным тыдні, мяркую, ужо буду ў Мінску», - сказал посол.

Нагадаем, што Хенрык Літвін быў адкліканы 8 лютага ў Варшаву ў сувязі з сітуацыяй вакол Польскага дома ў Івянцы.

8 лютага ў Івянцы ў Польскі дом, які належаў непрызнанаму ўладамі Звязу палякаў Беларусі, з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і судовыя выканаўцы. Будынак быў абкружаны міліцыянтамі. Актывістаў непрызнанага Звяза палякаў з Польскага дома выдалілі з ужываннем сілы.

Звяз палякаў быў расколаты ў 2005 годзе. Частка яго, лаяльная ўладам, з'яўляецца афіцыйна прызнанай. Актывісты непрызнанага ЗПБ на чале з Анжалікай Борыс церпяць пераслед з боку ўладаў.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі абяцаў «паразмаўляць па-мужчынску» са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, а кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек заклікаў Менск «неадкладна спыніць пераследы польскай нацменшасці».

Партыя прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага «Права і справядлівасць» заклікае польскія ўлады і краіны Еўразвяза ўвесці эканамічнае эмбарга супраць беларускіх уладаў.

паводле www.charter97.org

Катэгорыя: У краіне | Праглядаў: 250 | Дадаў: PostMAN | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментарыяў: 1
13.02.2010
1. Чувашова Аня (Anchous)
Ужо вярнуўся smile

Дадаваць каментарыі могуць толькі зарэгістрыраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма ўвахода
Логін:
Пароль:
Спецыяльныя праекты
Праекты



Івянец on-line © 2010