Камісія па пытаннях кантактаў з палякамі замежжа польскага Сейма назвала скандалам акцыю беларускіх уладаў у Івянцы - 25 Января 2010 - Івянец on-line
Субота, 04.09.2010, 23:38
Вітаем Вас Госць | RSS
Меню
Катэгорыі
У Івянцы [16]
Навіны і падзеі, што адбываюцца альбо адбудуцца ў Івянцы
У Валожынскім раёне [4]
Навіны звязаныя з раёнам
У краіне [19]
Навіны краіны
у свеце [12]
навіны свету
Надвор'е
Анекдот дня
У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”.
За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.
Галоўная » 2010 » Студзень » 25 » Камісія па пытаннях кантактаў з палякамі замежжа польскага Сейма назвала скандалам акцыю беларускіх уладаў у Івянцы
Камісія па пытаннях кантактаў з палякамі замежжа польскага Сейма назвала скандалам акцыю беларускіх уладаў у Івянцы
17:56

Камісія па пытаннях кантактаў з палякамі замежжа польскага Сейма назвала скандалам акцыю беларускіх уладаў у Івянцы 

З такім заклікам да польскага ўрада звярнулася Камісія па сувязях з палякамі замежжа Сейма Польшчы.

Польшча павінна ўвесці візавыя санкцыі ў дачыненні да асобаў, датычных да ліквідацыі Звяза палякаў Беларусі, які ўзначальвае Анжаліка Борыс, у выпадку, калі беларускія ўлады не спыняць пераследу актывістаў непрызнанай арганізацыі.

Акрамя камісіі па сувязях з палякамі замежжа польскага Сейма, такую магчымасць разглядае і Міністэрства замежных справаў Польшчы, паведамляе «Польскае радыё».

Камісія па пытаннях кантактаў з палякамі замежжа польскага Сейма назвала скандалам акцыю беларускіх уладаў у Івянцы (Менская вобласць). Надзвычайнае паседжанне камісіі было скліканае ў сувязі з падзеямі вакол Польскага дома ў Івянцы і пераследам старшыні мясцовага аддзялення Звяза палякаў Беларусі Тэрэзы Собаль. У гэтай сітуацыя камісія заняла адназначную пазіцыю.

Старшыня камісіі Марэк Бароўскі адзначыў, што на працягу апошніх тыдняў беларускія ўлады здзейснілі шэраг недапушчальных крокаў у дачыненні да актывістаў ЗПБ пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

«Акцыю міліцыі, падчас якой было затрымана некалькі дзясяткаў актывістаў ЗПБ, неабходна асудзіць. І хаць затрыманыя былі даволі хутка вызваленыя, гэтае здарэнне, а таксама іншыя праявы пераследу я лічу скандалам і прыкладам абвастрэння курсу беларускіх уладаў у дачыненні да польскай нацыянальнай меншасці», - заявіў Марэк Бароўскі.

Польскія парламентары звярнуліся да Міністэрства замежных справаў Польшчы з патрабаваннем распачаць неабходныя крокі.

Камісія звяртае ўваге на тое, што ў выпадку працягу мэтанакіраванага парушэння правоў польскай меншасці ў Беларусі польскі ўрад павінен разгледзець магчымасць увядзення візавых санкцыяў у дачыненні да асобаў, датычных да пераследу актывістаў.

Камісія таксама выказала занепакоенасць іншымі жорсткімі дзеяннямі з боку беларускіх уладаў. Адным з прыкладаў можа быць прад'яўленне актывістам непрызнанага ўладамі ЗПБ сфабрыкаваных абвінавачванняў.

За сітуацыяй непрызнанага ЗПБ уважліва сочыць польскі МЗС. Міністр Радаслаў Сікорскі паведаміў, што дыпламаты адпаведным чынам зрэагавалі на падзеі ў Івянцы.

«Я заклікаў беларускія ўлады выконваць правы польскай нацыянальнай меншасці. Гэтае пытанне мы ўзнімалі на розных узроўнях. Нашая дыпламатычная ўстанова знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускімі ўладамі. На гэтую тэму ўжо адбылася гутарка на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных справаў», - адзначыў Сікорскі.

У Варшаву патрапіла інфармацыя, што Менск распачаў рэалізацыю шырокага плана па спыненні дзейнасці «няправільных» беларускіх палякаў. Пра гэта можа сведчыць той факт, што гарадзенская падатковая інспекцыя паведаміла Анжаліцы Борыс пра перадачу ў суд справы аб ліквідацыі фірмы «Polonika», якой яна кіруе. Пазначаная фірма была заснаваная для таго, каб мець магчымасць легальна праводзіць адукацыйную і культурніцкую дзейнасць. Ліквідацыя фірмы прывядзе, у тым ліку, да закрыцця польскай грамадскай школы ў Гародні.
Паводле charter97.org

Катэгорыя: у свеце | Праглядаў: 268 | Дадаў: PostMAN | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментарыяў: 0
Дадаваць каментарыі могуць толькі зарэгістрыраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма ўвахода
Логін:
Пароль:
Спецыяльныя праекты
Праекты



Івянец on-line © 2010