У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”.
За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.
Трэці раз, ужо з пазнакай 2010, з 30.07 па 01.08, у нашым Івянцы адбудзецца Малітоўная Сустрэча Моладзі (МСМ). Тэма сустрэчы - «Хочаш быць шчаслівым? Захоўвай запаведзі!».
Спецыяльна да сёлетніх мерапрыемстваў будзе выраблены крыж беларускіх малітоўных сустрэч моладзі, асвячэнне якога здзейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандурсевіч. Дадзены крыж стане традыцыйным атрыбутам малітоўных сустрэч моладзі. У гэтыя дні ў Івянец з мінскай архікатэдры прыбудуць таксама рэліквіі Святога Крыжа, прывезеныя Мітрапалітам Кандрусевічам з Сандамірскай дыяцэзіі (Польшча).