Сын к отцу подходит:
- Пап, пойдём погуляем, на санках покатаемся!
Через час отец с маленьким сыном на прогулке.
Сын:
- Папа, я больше никогда не пойду с тобой на санках кататься!
- Не болтай, тяни быстрее.
Галоўная » 2010 » Люты » 16 » Пачалі дзейнічаць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
Пачалі дзейнічаць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
11:26
Пачалі дзейнічаць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
Апоўначы 16 лютага пачала
дзейнічаць забарона на ўезд у Польшчу беларускім чыноўнікам, якія
датычныя да парушэньняў правоў беларускіх палякаў. Гэту інфармацыю
сёньня пацьвердзіў «Свабодзе» першы сакратар амбасады Польшчы ў
Беларусі Павал Марчук.
Адпаведнае рашэньне было прынятае ўчора на сустрэчы прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага зь міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.
Павал Марчук сказаў, што ён ня мае дадзеных, колькі чалавек патрапіла ў гэты сьпіс і хто канкрэтна гэтыя людзі. Але польскі дыплямат дадаў:
”Можна
сказаць, што гэтыя меры тычацца ўсіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў
рэпрэсаваньні беларускіх палякаў, а таксама чальцоў Саюза беларускіх
палякаў, які ўзначальвае спадар Сямашка. Думаю, што гэта будзе нечаканасьцю для многіх беларускіх чыноўнікаў”. Павал Марчук сказаў, што гэты сьпіс магчыма будзе яшчэ павялічаны цягам бліжэйшага часу:
"Бо мы сёньня яшчэ ня ведаем імёны ўсіх, хто ўдзельнічаў у гэтых”спэктаклях” у Валожыне і Івянцы” паводле www.svaboda.org
Катэгорыя: у свеце |
Праглядаў: 251 |
Дадаў: PostMAN
| Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментарыяў: 0
Дадаваць каментарыі могуць толькі зарэгістрыраваныя карыстальнікі. [ Рэгістрацыя | Уваход ]