Субота, 04.09.2010, 22:45
Вітаем Вас Госць | RSS
Меню
Катэгорыі
У Івянцы [16]
Навіны і падзеі, што адбываюцца альбо адбудуцца ў Івянцы
У Валожынскім раёне [4]
Навіны звязаныя з раёнам
У краіне [19]
Навіны краіны
у свеце [12]
навіны свету
Надвор'е
Анекдот дня
У Парке Чалюскінцаў адчынілі новы атракцыён “Дзяўчына з вяслом”.
За невялікі кошт кожная жанчына, ўзяўшы вясло ў рукі, можа зноў адчуць сябе дзяўчынай.
Галоўная » 2010 » Люты » 9 » Р.Сікорскі: Зь беларускім МЗС будзе весьціся мужчынская размова
Р.Сікорскі: Зь беларускім МЗС будзе весьціся мужчынская размова
21:06

Р.Сікорскі: Зь беларускім МЗС будзе весьціся мужчынская размова




Міністэрства замежных справаў Польшчы адклікала ў Варшаву на кансультацыі амбасадара Польшчы ў Беларусі Гэнрыка Літвіна ў сувязі з заняцьцем міліцыяй Дому польскага ў Івянцы.

Прэсавы сакратар польскага МЗС Пётр Пашкоўскі заявіў, што адкліканьне амбасадара на кансультацыі – гэта палітычны сыгнал, што польская дыпляматыя нэгатыўна ацэньвае дзеяньні, прадпрыманыя беларускімі ўладамі ў дачыненьні да палякаў Беларусі.

Тым часам амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак быў выкліканы ў польскае Міністэрства замежных справаў, дзе віцэ-міністар Анджэй Крэмэр выказаў яму сур'ёзную занепакоенасьць дзеяньнямі беларускіх праваахоўных органаў. "Такія рэпрэсіўныя дзеяньні для нас непрымальныя”, - пераказаў словы віцэ-міністра прэсавы сакратар МЗС.

Сытуацыю вакол Дома польскага ў Івянцы пракамэнтаваў сёньня ў перадачы "Пасьля 20.00” тэлеканалу TVP Info міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Ён сярод іншага заявіў: "Захаваньне правоў меншасьцяў – гэта важная ўмова збліжэньня з Эўразьвязам. Але выбар тут за Беларусьсю. Ёй ніхто не забароніць, калі яна захоча самаізалявацца”. Паводле Сікорскага, ён рыхтуецца да "мужчынскай размовы з МЗС Беларусі”.


паводле сайта http://www.svaboda.org/

Катэгорыя: у свеце | Праглядаў: 183 | Дадаў: PostMAN | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментарыяў: 0
Дадаваць каментарыі могуць толькі зарэгістрыраваныя карыстальнікі.
[ Рэгістрацыя | Уваход ]
Форма ўвахода
Логін:
Пароль:
Спецыяльныя праекты
Праекты



Івянец on-line © 2010