 |
| Навігацыя па сайце |
| Абярыце патрэбны раздзел .. |
 |
|
| |
| |
|
| Наша апытанне |
| Нам цікава Ваша меркаванне .. |
 |
 |
| Ці падтрымліваеце Вы адмаўленне ад пераводу часу? |
|
 |
|
| |
| |
|
| Папулярныя артыкулы |
| Самае папулярнае на сайце .. |
 |
|
| |
| |
|
|
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
Городской поселок Ивенец в Воложинском районе — опрятные домики, аккуратные клумбы, много зелени — милый населенный пункт. Не вписывается в окружающую обстановку только дом по адресу Заслонова, 16б. Точнее, то, что от него осталось — покосившиеся кирпичные стены и горы пепла вместо пола.— Только сделали генеральную уборку: две недели чистили ковры, мыли потолки, шкафы... Детям к школе все купили... Теперь ни расчески, ни белья, ни мыла, — Ольга не может сдержать слез. Страшная картина пепелища. В глаза бросаются не вписывающиеся в общую черноту отдельные фрагменты. Два обгоревших полотняных мешочка, привязанных к кухонной батарее. Может, в них хранилась мята, с которой здесь всей семьей пили чай по вечерам. Несуразно выглядит на куче черного мусора полкочана капусты нежно-зеленого цвета. В детской комнате окна стали цвета янтаря. У стены пианино — с пузырями на бывшей полировке и клавиши с черным налетом, словно кто-то брызнул на них из баллончика с краской. Нажимаю на одну — инструмент издает звук, который в этой обстановке звучит не иначе как жалобно. |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
В результате грандиозных планов местных властей их приусадебные участки полностью покрылись водой. |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
Івянецкія палякі рыхтуюць зварот у суд з нагоды захопу Дома польскага
У Гродне прайшла акцыя непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі. Як паведаміў Еўрарадыё актывіст арганізацыі Андрэй Пачобут, у ёй прынялі ўдзел каля 300 чалавек.
Акцыя адбылася каля будынка Дома польскага, які ў 2005 годзе захапіў гродзенскі АМАП і перадаў афіцыйнаму крылу Саюзу палякаў. Мэта акцыі была падтрымка палякаў у Івянцы. Па словах Пачобута, івянецкія сябры Саюзу палякаў зараз адчуваюць моцны ціск з боку ўладаў.
Пачобут: Мэта - прымусіць іх не падпісваць зварот да суда. Справа ў тым, што палякі Івянца збіраюць подпісы, каб Дом польскі застаўся за Саюзам палякаў, каб старшыня пані Тэрэса Собаль магла там быць, каб надалей захоўваўся грамадска-культурны цэнтр, якім быў Дом польскі.
Па словах Пачобута, тым, хто падпісваецца пад зваротам у суд, улады пагражаюць звальненнем з працы.
На мітынгу прагучаў заклік да сяброў Саюза палякаў ехаць у панядзелак 15 лютага ў Валожын, дзе пройдзе суд. Праз судовы працэс улады вырашылі законам аформіць той захоп Дома польскага ў Івянцы, які фактычна адбыўся 8 лютага.
Самога Андрэя Пачобута сёння за гадзіну да акцыі ў Гродне афіцыйна папярэдзілі міліцыянты за падрыхтоўку несанкцыяванай акцыі. Далейшых наступстваў, аднак, гэтае папярэджанне пакуль не мела.
паводле http://www.euroradio.fm/ |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
У Івянцы на ганку Дому польскага гучаць сьпевы пад міліцэйскім наглядам прыхільнікаў вывелі на вуліцу і больш унутр нікога не пусьцілі. На ганку будынку і побач увечары сабраліся каля пяцідзесяці польскіх актывістаў, яны сьпявалі патрыятычныя песьні на польскай мове. У Івянец прыехала Анжаліка Борыс, машыну, у якой яна ехала, двойчы затрымлівалі на дарозе з Горадні, адкуль да Івянца больш за дзьвесьце кілямэтраў. На месца падзеі трапіў таксама Андрэй Пачобут — кіраўнік Галоўнай рады Саюзу палякаў, паплечнік Борыс. Па яго словах, каля Дому польскага міліцыянты і супрацоўнікі спэцслужбаў. Ён таксама сказаў, што з Горадні ў Івянец накіраваліся іншыя актывісты польскага руху. Таго, што міліцыянты зоймуць Дом польскі, чакалі, да гэтага рыхтаваліся паплечнікі Анжалікі Борыс у Івянцы. Але, мяркуючы па ўсім, улады вырашылі не сьпяшацца, счакаць. Раней кіраўнік праўладнага Саюзу палякаў Станіслаў Сямашка даслаў зь Горадні ў Івянец ліст, у якім сказаў вызваліць будынак, паколькі лічыць яго сваім, прыналежным праўладнаму Саюзу. Наколькі вядома, ён таксама назваў тэрміны — вызваліць Дом польскі абавязаныя былі празь дзесяць дзён, але міліцыя актыўныя дзеяньні адклала яшчэ на некалькі дзён. Як атрымалася, што ў івянецкім Доме польскім заставаліся паплечнікі Анжалікі Борыс? Яго дырэктарка Тэрэса Собаль зазначала, што івянецкія палякі не прызналі рашэньня міністэрства юстыцыі скасаваць пяць гадоў таму вынікі зьезду Саюзу палякаў, на якім была абрана кіраўніком Саюзу Анжаліка Борыс. Для паплечнікаў Борыс таксама было вялікай сатысфакцыяй, што іх працягваюць падтрымліваць у некаторых мясьцінах. Улады доўга не прадпрымалі ніякіх дзеяньняў супраць «вольналюбных» івянецкіх палякаў. Аднак з год таму Дом польскі пачалі рэгулярна наведваць праверкі, месяц таму супраць Тэрэсы Собаль распачалі крымінальную справу, а рада праўладнага Саюзу палякаў выключыла яе з шэрагаў арганізацыі. Яны абгрунтавалі гэта наступным чынам: спадарыня Собаль працягвала карыстацца дакумэнтамі і пячаткай праўладнага Саюзу, падпісвала ад яго імя фінансавыя дакумэнты. Маўляў, цяпер яна выключана з шэрагаў і пазбаўлена такога права, а значыцца павінна перадаць справы людзям Сямашкі. |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
Івянец у аблозе
На Гарадзеншчыне ўлады з дапамогай інспектараў дарожнага руху затрымалі ў Шчучыне аўтобус з палякамі, якія рухаліся з Гародні на сход у Івянцы, адзначае прэсавы сакратар Саюза палякаў Беларусі Ігар Банцэр.
- На дадзены момант спраўджваем сігналы, што на дарозе Гродна-Мінск, якой трэба рухацца ў Івянец, шмат пастоў міліцыі, якая спыняе выбарачна машыны. Я размаўляў з чалавекам, нібыта на выездзе з горада ёсць нейкі спіс, па якім правяраюць людзей, спыняюць і затрымліваюць. У нас ужо спадарыню Борыс спрбавалі затрымаць. Зараз я ведаю, што затрыманы мікраўтобус у Шчучыне, там дзевяць чалавек з кіроўцам. Стаяць пасты і мы вось чакаем, якія наступныя будуць затрыманні, колькі людзей не даедзе. Бо насамрэч шмат людзей едзе, але ці даедуць - гэта вялікае пытанне. Затрымалі на падставе таго, што нібыта кіроўца выпіўшы, таму яму трэба прайсці асведчанне на наянасць алкаголю ў крыві. |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
 |
|
 |